Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне дапамагае нам усвядоміць, што наша свабода і дабрабыт вельмі дорага каштуе, і мы павінны захоўваць гістарычную памяць, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб ведаць сваё мінулае, бо без яго нельга будаваць будучае.
Гаварыць пра вайну не хочацца, тым больш, з дзецьмі, але трэба. І патрэбна зрабіць гэта на іх мове. У кожным узросце свая мова.
Напярэданні свята 9 Мая рэкамендуем дзецям, а таксама бацькам звярнуць увагу на вершаваную «Азбуку Перамогі» паэта-сучасніка Івана Карэнды, а заадно патлумачыць, што гэта за дзень, што ён значыць для нашай краіны, расказаць аб падрыхтоўцы да парада, аб упрыгожванні горада да свята.
У аснову аповеду аўтар паклаў факты жыццёвай біяграфіі свайго дзеда-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Мікалаевіча Карэнды.
Гэта цудоўныя кароткія вершыкі, прасякнутыя сапраўдным патрыятызмам і пачуццём гонару за Радзіму, якія дапамогуць маленькім беларусам вывучыць літары роднага алфавіта.
“Азбуку Перамогі” можна выкарыстоўваць для знаёмства дзяцей з беларускай мовай, пашырэння слоўнікавага запасу, для выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.