Летні перыяд працы бібліятэк з дзецьмі заўсёды пачынаецца з Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Лета з кнігай юныя навагрудчане правялі на бібліятэчнай пляцоўцы “Бібліятэка – сяброўка лета”, падрыхтаванай дзіцяча-юнацкім сектарам ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.
Супрацоўнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг, прапанаваных на кніжнай выставе “Няхай заўсёды будзе дзяцінства”.
Асаблівай увагай карысталіся: гульня “Адгадай з якой мы кнігі”, за правільны адказ у якой можна было атрымаць салодкі прыз і бібліядартс “Ведаеш – адказвай, не ведаеш – прачытай”, дзе праявіўшы сябе трапнымі стралкамі і знаўцамі пазнавальнай літаратуры, дзеці атрымлівалі размалёўку.
Сонечнае надвор’е, цікавыя мерапрыемствы стваралі добры настрой у дзетвары.