СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ КОШАК

/ 7 августа, 2025

Самае пушыстае свята ў свеце адзначаюць любіцелі гадаванцаў 8 жніўня – Дзень кошак. Згодна са статыстыкай, яны жывуць у кожнай пятай сям’і. І гэта нядзіўна, бо кошкі не толькі дораць добры настрой, але і ў прамым сэнсе лечаць, пазбаўляючы ад стрэсаў і дэпрэсій.

У гонар гэтых загадкавых сяброў чалавека дзіцяча-юнацкі сектар прапанаваў чытачам кніжную выставу “Гуляюць коткі па кніжных старонках“.  Кнігі і часопісы, прадстаўленыя на выставе, прыадчыняюць зачаравальныя таямніцы кацінай душы, у іх можна знайсці вынікі назіранняў за жыццём кошак, даведацца асаблівасці той ці іншай пароды, чым карміць хатніх гадаванцаў, як даглядаць і выхоўваць.

Эка-урок “Нашы пухнатыя сябры” садзейнічаў прывіццю дабрыні, адказнасці за братоў нашых меншых.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью