Напярэданні прафесійнага свята – Дня бібліятэк дзіцяча-юнацкі сектар падрыхтаваў для чытачоў цікавую пазнавальна-гульнёвую праграму “Мудрых кніжак паліцы”. У гульнёвай форме хлочыкі і дзяўчынкі замацавалі веды па дзіцячай літаратуры. Падарожнічаюючы па бібліятэчнай краіне яны прынялі ўдзел у віктарыне “Хто жыве ў пакоі казак?”, дапамаглі бібліятэкару выправіць памылкі ў назвах твораў, прынялі ўдзел у гульнях “Я – вясёлы!”, “Прафесіі”, “Ад коркі да коркі”, склалі літаратурны пазл “Аўтар і яго кніга”.
Святочная дата мінае хутка, але дзейнасць бібліятэкі па папулярызацыі роднай мовы, літаратуры, найлепшых узораў нацыянальнай культуры на гэтым не спыняецца.
Запрашаем вас у бібліятэку!
Тут вас заўсёды чакае шмат цікавых і пазнавальных кніг!