ВОСЕНЬ — ЧАС ЧЫТАЦЬ!

/ 7 октября, 2025

Чытанне і восень быццам створаны адно для аднаго. Халодныя дні схіляюць да ўтульных вечароў дома з кнігай у руках, застаецца толькі выбраць падыходзячую. А вызначыцца з кнігай вам дапаможа наш дзіцяча-юнацкі сектар Навагрудскай раённай бібліятэкі. І зараз, дарагія нашы чытачы, мы пазнаёмім вас з навінкамі літаратуры, якія паступілі ў наш фонд.

Галіноўская, Н. В. Ветлівы свавольнік : вершы / Ніна Галіноўская ; мастак Марына Трус. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 114, [5] c. У кнігу Ніны Галіноўскай «Ветлівы свавольнік» увайшлі яе лепшыя творы, многія з якіх вывучаюцца ў школе.

Мая цудоўная сям’я : вершы, казкі, апавяданні / укладальнік Уладзімір Максімовіч ; мастак вокладкі Яна Доўнар. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 146, [4] с. У першы раздел зборніка ўвайшлі апавяданні і вершы беларускіх пісьменнікаў пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці. Другі раздел склалі казачныя творы – фальклорныя і аўтарскія. У займальнай форме яны расказваюць шмат не толькі неверагоднага, як яно бывае ў казках, але і павучальнага пра сямейныя адносіны ў жывельным свеце.

Слаўлю я свой край любімы : вершы, апавяданні / укладальнік Уладзімір Максімовіч ; мастак Наталля Паплаўская ; [рэдактар В. А. Шніп]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 137, [6] с. У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў пра нашу Айчыну, яе ўчарашні і сённяшні дзень. Шмат твораў прысвечана прыгажосці роднай прыроды.

Гурыновіч, Х. Х. Птушыная азбука : кніжка-загадка / Хведар Гурыновіч ; фотаздымкі Віктара Астахава [і інш.]. — Мінск : Звязда, 2025. — 38, [1] с. Кніжка-загадка знаёміць маленькіх чытачоў з птушкамі, якія жывуць у нашых лясах, палях, лугах. Яна пабудавана ў форме дыялога з дзецьмі, вучыць дабрыні да ўсяго жывога.

Гурыновіч, Х. Х. Азбука жывёл : кніжка-загадка / Хведар Гурыновіч. — Мінск : Беларусь, 2025. — 46, [1] c. Вершаваныя загадкі. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

 

Багамолава, З. Я. У свеце загадак : для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Зінаіда Багамолава. — Мінск : Беларусь, 2025. — 30, [1] с. Кніга выдадзена у выдавецтве «Беларусь» тыражом 2500 асобнікаў. Кожная з 121 загадкі для маленькіх хлапчукоў і дзяўчынак асдоблена цікавымі малюнкамі мастацкага рэдактара І. Грынь. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Волшебное превращение: рассказы и сказки / Маргарита Садовская.-Минск : Беларусь, 2025. – 127 с.:ил.І У зборнік увайшлі апавяданні аб жывёлах, аб прыродзе, аб чараўніцтве і прыгодах. У іх распавядаецца, як гусенічка ператвараецца ў матылька, а вожык Чуф даведваецца, што такое сапраўднае сяброўства, як маленькі верабейка дапамагае хлопчыку паверыць у казку, а ў ялінкі спраўджваецца мара, як шчанюк знаходзіць сапраўдную хату, а кацяня-пасажыр вяртаецца дадому. Казкі дапамогуць чытачам здзейсніць вандраванне да Скарыны і ў краіну Кнігарыю…Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Квакулино счастье: сказка : для детей мл. шк. Возраста  / Тамара Ковальчук;  худож. Ольга Семёнова. – Минск : Звязда, 2025. – 24 с.:ил. У гэтай казцы апавядаецца аб жыцці, марах, спазнанні міру і дабра. На прыкладзе маленькай дапытлівай жабы юны чытач будзе вучыцца кахаць усё жывое, берагчы каштоўнасці, атрыманыя ад продкаў, — зямлю, традыцыі, родную прыроду. Кніга стане добрым настаўнікам у выхаванні ў дзяцей адказнасці,  добразычлівасці, узаемадапамогі і любові да сваёй Радзімы.

        Дарагія чытачы! Мы запрашаем вас у наш ўтульны дзіцяча-юнацкі сектар за кніжнымі навінкамі і добрым настроем! 

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью