1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Ва ўсім свеце ў гэты дзень гавораць аб СНІДзе, аб тым, якую пагрозу чалавецтву нясе гэта глабальная эпідэмія.
Дзіцяча-юнацкі сектар Навагрудскай раённай бібліятэкі для дзяцей і падлеткаў прапанаваў тэматычную ілюстраваную выставу-агляд “СНІДу – НЕ!”. На выставе былі прадстаўлены кнігі, часопісы, брашуры памяткі аб гісторыі ўзнікнення захворвання, аб шляхах перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, прафілактыцы ВІЧ інфекцыі. Чытачы, якія наведалі бібліятэку 1 снежня, па жаданню маглі праглядзець тэматычны відэаролік “Выбяры сваё заўтра”.