Зіма — час самых кароткіх дзён і самых доўгіх начэй.Але мы любім гэтую пару года.Бо менавіта зімой да нас прыходзіць Новы год і разам з ім «хвойны» настрой. Сёння, у дзіцяча-юнацкім сектары прайшло мерапрыемства «Навагодняя мазаіка», у якім прынялі ўдзел вучні СШ №3. Рабяты прагледзелі лялечны спектакль «Марозка» ЛітТэатра Церамок.Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па зімовай бібліятэчнай краіне, дзе іх чакалі займальныя конкурсы, казачныя віктарыны і творчыя заданні.Самыя спрытныя прынялі ўдзел у «мандарынавых» спаборніцтвах.А самыя творчыя за 12 секундаў намалявалі, як мага больш прадметаў да Новага года.А яшчэ ўзгадалі самыя любімыя мультфільмы ў навагодняй Мультвіктарыне.