ПАЭТ, ЯКІ БАЧЫЦЬ ДУШОЮ

/ 15 января, 2026

          15 студзеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння знакамітага дзіцячага паэта, ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А. І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Віктара Сямёнавіча Кудлачова.

    У паэтычны свет вершаў і загадак, лічылак і скарагаворак, пазнавальных, вясёлых, павучальных, смешных вершаў паэта, адправіліся чытачы дзіцяча-юнацкага сектара падчас літаратурнай вандроўкі Бачыць душой і сэрцам”.

      У творчым багажы Віктара Кудлачова каля 30 кніг, з якіх дзве аўдыёкнігі і зборнік выбраных твораў, выдадзеныя шрыфтам Брайля. Яго вершы надрукаваны ў больш чым трыццаці пяці калектыўных зборніках, у тым ліку маскоўскіх і санкт-пецярбургскіх выдавецтваў, а таксама ў падручніках і метадычных выданнях. 70 вершаў паэта перакладзены на музыку. Рад твораў перакладзены на англійскую мову.

Дзякуй паэту. Дзякуй усім, хто далучыўся і хто яшчэ далучыцца да яго цудоўных мудрых вобразаў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью