Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста, які адзначаецца 8 лютага, у дзіцяча-юнацкім сектары прайшоў урок мужнасці “Дзяцінства, апаленае вайной”. Што прымушала дзяцей браць у рукі зброю і нароўні з дарослымі ісці ў бой, які ўнёсак зрабілі маленькія абаронцы Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны – пра гэта і многае іншае вялася размова з вучнямі 6 класа СШ №1 г. Навагрудка. Дзеці даведаліся шмат цікавых гістарычных фактаў з жыцця юных герояў.
Памяць аб юных героях-антыфашыстах, хлопчыках і дзяўчынках, якія аддалі жыцці для агульнай перамогі, ушанавалі хвілінай маўчання.