20 сакавіка ў дзіцяча-юнацкім сектары прайшла інфармацыйная гадзіна «Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку». Удзельнікамі мерапрыемства былі выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з трагедыяй беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі ў 1943 г., рабяты паспрабавалі расшыфравать лічбы і адгадаць з якой падзеяй ці фактам яны могуць быць звязаны. Гэтыя лічбы не проста лічбы. Гэта лёс Хатыні і тысяч іншых беларускіх вёсак. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Памяці Хатыні».