Сёння, у дзіцяча-юнацкім сектары пабывалі навучэнцы прышкольнага лагера СШ №3. Заключнае мерапрыемства ў рамках тыдня дзіцячай кнігі, літаратурная віктарына «Загадкі ад дзеда Кандраткі» пачалася з расповеду бібліятэкара пра жыццё Кандрата Крапівы і гісторыю стварэння зборніка загадак, які ён напісаў для сваёй праўнучкі. Дзяцей чакалі конкурсы і загадкі. Рабятам было прапанавана сабраць часткі прыказак. Вядома, што Кандрат Крапіва адрозніваўся фенаменальнай памяццю, вось і ў дзяцей была магчымасць праверыць памяць з дапамогай гульні «Мемарына». Для мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстаўка «Загадкі дзеда Кандраткі».