НАШЫ ЗЕМЛЯКІ – ГЕРОІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

/ 16 апреля, 2026

Тэма выхаваўчай гадзіны “Нашы землякі – героі Вялікай Айчыннай вайны, была раскрыта для навучэнцаў “патрыятычнага 5Б класа “ ДУА “Сярэняя школа №4 імя Пятра Аляксеевіча Мазуры” праз выкарыстанне матэрыялаў краязнаўчых бібліядайджэстаў “Іх імёны ў вуліцах горада”, падрыхтаваных дзіцяча-юнацкім сектарам ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.

12 вуліц нашага горада носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх ёсць славутыя палкаводцы і радавыя, партызаны, падпольшчыкі — героі, чый подзвіг стаў бессмяротным.

Міхаіл Белуш, Віктар Валчэцкі, Аляксандр Гарбатаў, Людміла Сечка, Вера Харужая, Мікалай Яцук, Валянцін Таўлай, Аляксандр Матросаў, Канстанцін Заслонаў, Клімент Варашылаў, Мікалай Гастэла – пра гэтых герояў слухалі, запаміналі, разважалі і рабілі вывады юныя патрыёты.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью