ВЕДАЦЬ МІНУЛАЕ, ЛЮБІЦЬ ЦЯПЕРАШНЯЕ

/ 4 июня, 2026

У кожнага чалавека ёсць свой любімы горад.

Пазнавальна-краязнаўчая экскурсія “Ведаць мінулае, любіць цяперашняе”, пазнаёміла экскурсантаў, наведвальнікаў прышкольнага аздараўленчага лагера “Зубраняты” СШ №3 імя Г. Гаховіч, з гісторыка-культурнымі аб’ектамі малой радзімы – навагрудскага краю. Экскурсія праходзіла ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пашырылі веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя,  пра важныя факты яго гісторыі, гісторыка архітэктурныя помнікі. Веды ад экскурсіі замацавалі гульнёй “Пра мінулае і сучаснасць”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью