Незвычайнае падарожжа ў мінулае зрабілі наведвальнікі аздараўленчага лагера СШ №3 “Валошкі”. У гэтым ім дапамог міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Хлочыкі і дзяўчынкі даведаліся колькі цікавага і нязведаннага захоўвае гісторыя горада.
Увазе дзяцей былі прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах. Яны ўбачылі плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя. У гульнёвай форме прагуляліся па Рынкавай плошчы. На макетах убачылі, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело.