Пазнавальны інтарэс да гістарычнага мінулага свайго горада праявілі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Сонейкі” СШ №3. З яркімі старонкамі мясцовай гісторыі, цікавымі помнікамі архітэктуры, пазнаёміў дзяцей міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”. Падача інфармацыі была напоўнена цікавымі і займальнымі фактамі. На старонках кнігі “Навагрудак. Падарожжа ў часе” Уладзіміра Ліхадзедава, дзеці змаглі ўбачыць даўні Навагрудак вачыма сваіх продкаў. Падчас падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі адказы на многія свае пытанні.