Радкі, апаленыя вайной

/ 22 июня, 2026

Як паэзія дапамагала салдатам выжыць на вайне? На гэта пытанне паспрабавалі адказаць на літаратурнай сустрэчы наведвальнікі прышкольнага аздараўленчага  лагера Гімназіі №1. На мерапрыемстве дзеці  пазнаёміліся з вершамі паэтаў-франтавікоў і творамі пра дзяцей, якія страцілі дзяцінства ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Юныя чытачы даведаліся, як іх аднагодкі працавалі ля станкоў і дапамагалі фронту. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Радкі, апаленыя вайной».

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью