Сення ў дзіцяча-юнацкім сектары прайшла свабодная размова “Курэнне або здароўе – выбар за вамі!”, прысвечаная Міжнароднаму дню адмовы ад курэння. Удзельнікамі размовы сталі навучэнцы 9-ых класаў СШ№5 г.Навагрудка. Фармат свабоднай размовы дазволіў адысці ад звыклых лекцый і пабудаваць жывы дыялог.
Падчас сустрэчы прысутныя актыўна дзяліліся сваімі меркаваннямі, разбіралі рэальныя жыццёвыя сітуацыі і шукалі здаровыя спосабы барацьбы са стрэсам.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да агульнай высновы: здароўе і свабода ад шкодных звычак — гэта найвялікшая каштоўнасць, і выбар заўсёды застаецца за самім чалавекам. Да сустрэчы была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава, з матэрыяламі якой мог азнаёміцца кожны ахвотны.