Вандроўка ў краіну Чытландзію!
Вандраваннем ў “Краіну Чыталію” пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы. Разам з кніжнымі героямі Бурацінам і Мальвінай, Катом Базіліо і Лісой Алісай дзеці разгадвалі літаратурныя крыжаванкі, праходзілі літаратурны лабірынт, складалі прыказкі. Самыя актыўныя атрымалі прызы і падарункі.