Верны сябар дзяцей

/ 5 мая, 2020

Ліпскі Уладзімір — дзіцячы пісьменнік, празаік, дакументаліст, публіцыст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзіўся 06.05.1940 г. у вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1960 г. скончыў Менскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960-1964), у Нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964-1967). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967-1968 гг. — першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968-1976 гг. — у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976-1978 гг. — адказны сакратар праўлення СП БССР. З 1978 г. — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1988 г. адначасова — старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду. Сябра СП СССР з 1979 г.

Уладзімір Сцяпанавіч аўтар звыш 70 кніг, вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы і апавяданні, кнігі для дзяцей перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы.

На кніжнай выставе, прадстаўлены наступныя кнігі пісьменніка: “Прыгоды Нуліка”, “Сонца пад галавой”, “Вясёлка над Нёманам” “Каралева белых прынцэс”, “Вясёлая азбука”, “Янкаў вянок”, “Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод”, часопісы “Вясёлка” і іншыя. Творы Уладзіміра Ліпскага не пакінуць раўнадушнымі чытача любога ўзроста, бо ў яго творах – веліч подзвігу людзей, прыгажосць, каханне і вялікае жаданне з любасцю жыць у зямным раі і шанаваць родную мову.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью