Віктарына па кнізе Уладзіміра Ліпскага «Свіцязянская русалка»

/ 5 мая, 2020

(Году малой радзімы прысвячаецца)

Кожны чалавек з дзяцінства, з калыскі пераймае ад продкаў вялікую прывязаннасць да роднай зямлі, да мясцін дзе ён нарадзіўся і вырас. Нам нельга зыбываць гісторыю свайго края. Беражыце сваю малую Радзіму, ахоўвайце яе цудоўную прыроду, таму што прыгажэй яе вы не знойдзеце, хоць будзеце падарожнічаць па другіх краінах. Мы вывучаем сусветную гісторыю, але найперш нам трэба ведаць гісторыю сваёй Радзімы, і нават тых мясцін дзе мы жывём.

КнігаУладзіміра Ліпскага “Свіцязянская русалка” вельмі своечасова прыйшла да нас у бібліятэку, бо менавіта цяпер, у Год малой радзімы, нам хочацца падрабязна даведацца пра сваю Радзіму. Кніга складаецца з васьмі частак. Кожная частка адрасуецца адпаведнаму раёну Гродзенскай вобласці. А аповяд пра раённы цэнтр пачынаецца з карты гэтага раёна, на якой напісана, хто суседзі гэтага раёна. Калі пачнеш яе чытаць, дык не адарвацца: хочацца зазірнуць, а што ж там наперадзе. З якімі яшчэ знакамітымі мясцінамі пазнаёміць нас пісьменнік, пра якіх славутых людзей раскажа, з якімі цікавымі музеямі і помнікамі нас пазнаёміць?

У пачатку кнігі намалявана карта ўсёй Гродзенскай вобласці. Гэта не простая карта,тут вы ўбачыце і рэкі, і азёры, а калі прыгледзіцеся, то ўбачыце, якой працай займаюцца людзі, якія там жывуць. Тут бачны і наш горад Навагрудак, яго герб. І каля кожнага горада намаляваны нейкія птушкі, жывёлы, нават рыбы, напэўна, якіх у гэтых мясцовасцях шмат.

Уладзімір Ліпскі знаёміць з гербам кожнага горада, падрабязна апісвае яго. Прачытаўшы гэтую кнігу вы будзеце ведаць, што азначаюць гербы гарадоў. Чаму менавіта гэтыя краявіды ці якіясьці рэчы там намаляваны? Вось як цікава, напрыклад, напісана пра герб горада Навагрудка.

“Герб Навагрудка і ўсяго раёна – старажытны, адметны, загадкавы. У ім усё нібыта зразумела. Чырвоны рыцарскі шчыт. Унізе як бы зялёны дыванок ці лапік маладой траўкі. На тым ўзгорку стаіць сам Архангел Міхаіл. За плячыма ў яго – блакітныя крылы. У правай руцэ – меч, у левай – вагі” Прачытаўшы гэтую кнігу, вы набудзеце многа ведаў па гісторыі і геаграфіі Беларусі.

А калі прачытаеце кнігу, паспрабуйце адказаць на пытанні” :

Уладзімір Ліпскі не толькі аб’ехаў усе цікавыя, гістарычныя мясціны, якія знакамітыя нейкімі падзеямі, людзьмі, але нават плаваў на лодцы па Свіцязі, шукаў русалак. Вось які гэта выдатны пісьменнік, хоча спачатку ўсё сам убачыць, разгадаць усе таямніцы, а потым данесці аб гэтым сваім любімым чытачам.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью