Чытаем добрыя кнігі

/ 17 марта, 2021

«Испокон века книга растит человека»  – гаворыць народная прыказка.

14 сакавіка адзначаецца ”Дзень праваслаўнай кнігі”. Свята гэта было ўстаноўлена 25 снежня 2009 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і па ініцыятыве Патрыярха Маскоўскага і ўсяя Русі Кірыла.

Тэматычны Тыдзень праваслаўнай кнігі праходзіць у гэтыя дні і ў ДУА “Яслі-сад №4” г. Навагрудка.

Кніжны фонд дзіцячага аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі прадстаўляюць розныя цікавыя кнігі. Але ёсць у бібліятэцы асаблівыя кнігі – гэта “добрыя кнігі”, якія раскрываюць мудрасць мастацкага слова і дазваляюць разглядзець лепшыя якасці герояў, вучаць разлічаць дабро і зло, выхоўваюць на добрых прыкладах.

З самымі галоўнымі праваслаўнымі кнігамі з фонда бібліятэкі завіталі да дашкольнікаў 17 сакавіка работнікі дзіцячага аддзела .

Дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі праваслаўнай літаратуры і выказалі сваё пажаданне, якія кнігі яны будуць чытаць разам з выхавацелямі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью