Аб подзвігу раскажа кніга

/ 21 мая, 2021

20 мая у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі адбыўся літаратурны экскурс “Аб подзвігу раскажа кніга (да 75-годдзя з дня выхаду кнігі Барыса Палявога “Аповесць аб сапраўдным чалавеку”).
Рабяты даведаліся аб праслаўленым лётчыку Аляксее Пятровіче Марэсьеве, аб яго дзяцінстве і нялёгкім лёсе. Мерапрыемства прайшло каля кніжнай выставы “Аб подзвігу раскажа кніга” і рабяты чыталі урыўкі з кнігі Барыса Палявога “Аповесць аб сапраўдным чалавеку”, якое суправаджалася паказам кадраў з кінафільма з аднаіменнай назвай.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью