Літаратурная гульня “Мы ў горад Ізумрудны ідзём дарогай цяжкай”

/ 3 июня, 2021

Літаратурная гульня “Мы ў горад Ізумрудны ідзём дарогай цяжкай” прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка і педагога Аляксандра Меленцьевіча Волкава адбылася 3 чэрвеня.

Кнігі Волкава аб цудоўнай Чароўнай краіне, Ізумрудным горадзе і дзяўчынцы Элі знаёмыя і любімыя многімі. Напісаны яны па матывах казкі амерыканскага пісьменніка Фрэнка Баўма «Мудрэц з краіны Оз», але Волкаў вельмі многае змяніў, дапісаў новыя персанажы. Пісьменнік імкнуўся паказаць, што самае лепшае і дарагое на свеце – гэта сяброўства і ўзаемная выручка. Гэтыя каштоўныя якасці дапамогуць і ўдзельнікам для перамогі ў літаратурнай гульні па кнізе Волкава.

У дзіцячым аддзеле  удзельнікаў чакалі маляўнічая прэзентацыя, конкурс «Балбатун», «Падбяры слоўца», а таксама віктарыны і супер-заданні!  Пасля мерапрыемства многія дзеці запісаліся ў бібліятэку і узялі дадому спадабаўшыяся кнігі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью