Не змаўкне голас паэта

/ 7 июля, 2021

Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага Эльбруса паэзіі, ён стаў для землякоў літаратурным класікам і сапраўдным сімвалам нацыі.
7 ліпеня адзначацца 139 год з дня нараджэння Янкі Купала. Аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача “Навагрудскай раеннай бібліятэкі” запрасіў сваіх чытачоў на мерапрыемства “Не змаўкне голас паэта”, якое прайшло ў гарадскім скверы і ў чытальнай зале.
На мерапрыемстве ўдзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй Янкі Купалы, чыталі любімыя вершы народнага паэта. Пагулялі ў настольную гульню па творах Янкі Купалы, якая дазволіла прасачыць храналогію іх стварэння і сюжэтныя лініі.
А таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены творы народнага паэта Янкі Купалы.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью