ЧЫТАЕМ, ГУЛЯЕМ У ЛЕТНЯЙ ЧЫТАЛЬНАЙ ЗАЛЕ

/ 16 июля, 2021

Адметнай асаблівасцю летняй пары для бібліятэк сталі летнія чытальныя залы пад адкрытым небам, што дапамагае наведвальнікам далучыцца да чытання на свежым паветры.

Гарадскі сквер, адно з любімых месцаў адпачынку маладых бацькоў , дзядуль і бабуль, якія гуляюць з унукамі. Выдатны выхад у такім выпадку – работа летняй чытальнай залы пад адкрытым небам.

Сёлета аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача працягвае такую работу. Бібліятэка дапамагае дзецям з карысцю запоўніць свой вольны час, стаць месцам зносін. “Летні” бібліятэкар заўсёды гатовы адказаць на шматлікія пытанні дзятвы, параіць кнігу, новы часопіс.

Асаблівым попытам у дзяцей карыстаюцца часопісы “Лунтик”, “Ёжик”,“Мир принцесс”, “Вясёлка”, “Когда ты один дома”, “Тошка”, “Том и Джерри”. Разглядваючы іх яны дзеляцца ўражаннямі і расказваюць адзін аднаму аб сваім любімым часопісе.

Ладзяцца таксама і кніжныя выставы, прадастаўляюцца настольныя гульні. У такой інтэрактыўнай прасторы на свежым паветры юныя чытачы змогуць добра адпачыць і даведацца шмат новага адначасова.

Летняя чытальная зала будзе працаваць на працягу ўсяго лета пры добрым надвор’і. Чакаем сваіх наведвальнікаў кожную сераду і чацвер з 13.00 да 16.00 гадзін.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью

Оставить комментарий