Насельнікі акіянаў

/ 20 июля, 2021

Курс на “акіян” ведаў узялі ў ліпені месяцы юныя аматары экалагічнага агенцтва “Лесавічок і К”. Чарговае пасяджэнне было прысвечана цікавейшым жыхарам падводнага свету – кітам і дэльфінам і прыўрочана да святкавання 23 ліпеня сусветнага дня кітоў і дэльфінаў. Мерапрыемства праходзіла на фоне прэзентацыі “Сусветны дзень кітоў і дэльфінаў”. Дзеці адгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у гульні “Веру – не веру”, малявалі кітоў і дэльфінаў і даведаліся шмат цікавых фактаў аб насельніках мора і акіяна.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью