БІБЛІЯТЭКА – КНІЖНЫ ДОМ

/ 24 октября, 2022

20 кастрычніка гасцямі дзіцячага адзела ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” сталі вучні 7 класа СШ №3 г. Навагрудка. Падчас экскурсіі юныя чытачы пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе кніжным фондам, мастацкім афармленнем.

Аглядная экскурсія была праведзена па кніжных выставах “Кнігі-юбіляры 2022 года”, “Пясняры роднай зямлі” (Да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа), “Новыя кнігі ў бібліятэцы”, “Гістарычная памяць у літаратурнай спадчыне” (да Году гістарычнай памяці) і інш.

Чытальная зала прапанавала папулярныя часопісы, якімі сёння цікавяцца падлеткі. Не меншы інтарэс быў праяўлены да энцыклапедычных выданняў. Актыўны ўдзел прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі ў віктарыне, прысчвечанай Дню бацькі.

Усё разам выклікала інтарэс да прафесіі бібліятэкара.

Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай.

 

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью