МОЙ ТАТА – САМЫ ЛЕПШЫ

/ 24 октября, 2022

21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначылі Дзень бацькі. Першы раз сёлета ў краіне праводзіўся і Тыдзень бацькоўскай любові.

У рамках Тыдня, які пачаўся з мерапыемстваў, прысвечаных Маці ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача працягам стала выстава малюнкаў чытачоў бібліятэкі “Мой тата – самы лепшы”, прымеркаваная да Дня Бацькі. На працягу святочнага тыдня кожны з бацькоў, які наведаў бібліятэку змог акунуцца ў душэўную атмасферу малюнкаў дзяцей, выкананых з цеплынёй і любоўю.

На працягу Тыдня працавала таксама кніжная выстава “Сямейны чытаймер”, на якой былі прадстаўлены цікавыя і пазнавальныя кнігі для чытання ўсёй сям’ёй.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью