Казачная навагодняя фотазона “З Новым годам!”

/ 28 декабря, 2022

Самае чароўнае, вясёлае і любімае свята Новы год з нецярпеннем чакаюць і дзеці і дарослыя. Каб у памяці засталіся прыемныя моманты і ўспаміны аб свяце супрацоўнікі дзіцячага аддзела падрыхтавалі казачную навагоднюю фотазону. У ёй ёсць галоўныя святочныя атрыбуты: ёлка, снегавік, каробкі-падарункі і, вядома ж, сімвал наступаючага 2023 года .

Акрамя утульнай атмасферы і добрага настрою вас, юныя чытачы, чакае не менш важнае – сустрэча з добрай кнігай, новымі аўтарамі.

Чакаем усіх жадаючых за прыгожымі фотаздымкамі і займальнымі кнігамі ў дзіцячым аддзеле.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью