Сюрпрызы пад навагодняй ёлкай

/ 28 декабря, 2022

У дні зімовых канікул аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача штогод запрашае юных наведвальнікаў прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.

Гульнёвая праграма “Сюрпрызы пад навагодняй ёлкай” напоўнена вясёлымі, цудамі, гульнямі, конкурсамі.

Удзельнікамі святочнай праграмы ўжо сталі вучні малодшага школьнага ўзросту Гімназіі №1 і СШ №4 г. Навагрудка. Лялечныя героі ЛіТэатра “Церамок” запрасілі юных гледачоў на літаратурную пастаноўку “У госці да Новага года”. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у казачнай віктарыне “З дзяцінства верым у цуды”, забаўляльнай навагодняй праграме «Зімовай казачнай парой”. Займальна і весела правялі час у мультсалоне “Па старонках зімовых казак”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью