СУСТРАКАЕМ ПТУШКУ 2023 ГОДА

/ 18 января, 2023

Ганаровае званне птушкі 2023 года ў Беларусі выпала туркаўцы звычайнай. Гэта першы выпадак, калі членамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, выбраны прадстаўнік галубіных. Галасаванне за выбар птушкі года праходзіць з 2000 года, калі птушкай быў выбраны белы бусел, якога па праву называюць сімвалам Беларусі.

Члены экалагічнага агенцва юных  аматараў і абаронцаў прыроды “Лесавічок і К”, што працуе пры дзіцячым аддзеле, вырашылі бліжэй пазнаёміцца з птушкай года. Пасяджэнне пачалося з апісання птушкі па малюнку.  На аснове выказванняў дзяцей, бібліятэкар з дапамогай электроннай прэзентацыі, падзялілася максімальнымі звесткамі пра дадзены від птушкі, а таксама расказала пра птушак года, якія выбіраліся пачынаючы з 2000 года.

Працягам мерапрыемства былі гульні “Чаму птушкі нашы сябры?”, “Праўда ці не”, “Пазнай”, “Зімуючыя і пералётныя”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью