БІБЛІЯТЭКА – КНІЖНЫ ДОМ

/ 1 февраля, 2023

Для навучэнцаў Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, бібліятэкары дзіцячага аддзела правялі экскурсію па бібліятэцы і пазнаёмілі іх з аддзеламі бібліятэкі (абанементам, чытальнай залай). Займальна расказалі дзецям аб правілах карыстання бібліятэкай, паказалі, што кніга жыве ў бібліятэцы, чакае свайго чытача і можа стаць яму сябрам.

У чытальнай зале дзеці паглядзелі цікавыя дзіцячыя часопісы і маляўнічыя энцыклапедыі. Аднадушна было прынята рашэнне – наведваць чытальную залу на пастаяннай аснове.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью