ВЕЛІЧНАЯ ПЕСНЯ АБ РАДЗІМЕ

/ 7 февраля, 2023

500 гадоў “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага

500 гадоў таму назад з’явіўся твор, які стаў знакавым для беларускай літаратуры. Гэтай даце быў прысвечаны ўрок-роздум “Велічная песня аб Радзіме”, які прайшоў у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытачы. Былі запрошаны вучні СШ №3. Паэма, нібы машына часу, праз стагоддзі зрабіла зварот у мінулае, каб паказаць як жылі нашы продкі, чым займаліся, што іх радавала і што засмучала. Вучні ўважліва слухалі, сачылі за ходам мерапрыемства, звярнулі ўвагу на вобразную сістэму твора. Эмацыянальны вобраз твора дапамог стварыць прагляд мультыплікацыйнага фільма, літаратурнай асновай якога стаў адзін з самых значных твораў эпохі Адраджэння “Песня пра зубра” М. Гусоўскага.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью