ДЗЕНЬ ЮНАГА ГЕРОЯ-АНТЫФАШЫСТА

/ 8 февраля, 2023

8 лютага – дзень памяці юнага героя-антыфашыста. У гэты дзень для вучняў 5 класа СШ№3 г. Навагрудка быў  праведзены урок мужнасці “Дзеці – героі вайны”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з лёсамі некаторых сваіх аднагодкаў, чыё дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, убачылі іх партрэты. Яны як быццам з намі. Вядома, іх было больш, значна больш. Але аповед толькі пра некаторых з тых, каго мы называем цяпер юнымі героямі, дапамог ім  зразумець, якой вялікай цаной была  дасягнута Перамога. Успомніўшы пайменна, яны ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Выклікала інтарэс ў дзяцей і кніжная выстава, прысвечаная юным героям. На прачытаныя кнігі дзеці напісалі водгукі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью