Бібліятэка – акно ў свет ведаў

/ 16 февраля, 2023

Усё вялікае пачынаецца з маленькага. Выхаванне першых патрыятычных пачуццяў пажадана пачынаць яшчэ з дашкольнага ўзросту. Таму пазнаёміць выхаванцаў дзіцячага сада №11 г. Навагрудка з гісторыяй роднага края і было мэтай тэматычнай экскурсіі ў міні-музей “Страчаная спадчына” ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Падчас цікавага аповеда майстра краязнаўчай экспазіцыі, мастака бібліятэкі Бандзюкевіча Анатолія Іванавіча, дзеці з цікавасцю разглядалі макеты свайго любімага горада, пазнавалі ў маляўнічых доміках ужо знаёмыя ім будынкі.

Далей хлопчыкаў і дзяўчынак чакала экскурсія ў дзіцячую бібліятэку, якая стала не проста знаёмствам з правіламі па якіх жыве “кніжны дом”. Яны пазнаёміліся з літаратурнымі героямі, якія жывуць у бібліятэчным горадзе. Праслухалі парады беражлівых адносін да кніг, а таксама расказалі аб сваіх любімых кнігах. З задавальненнем і інтарэсам разглядалі стэлажы з дзіцячымі кнігамі, дзівіліся, як многа кніг у бібліятэцы.

У чытальнай зале бібліятэкі іх чакалі цікавыя часопісы, маляўнічыя энцыклапедыі. Актыўна, з задавальненнем праявілі дашкаляты свой талент у расфарбоўцы маляванак з любімымі казачнымі героямі. Дзень выдаўся насычаны новым, невядомым, але цікавым і карысным.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью