Звіні мая светлая, родная мова!

/ 22 февраля, 2023

«Родная мова, матчына мова » — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. 21 лютага свае веды па беларускай мове паспрабавалі вучні 4-га і 7-га класаў СШ №3, наведаўшы аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у турніры знаўцаў “Звіні мая светлая, родная мова”, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы. Падзяліўшыся на дзве каманды яны спаборнічалі ў конкурсах: “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Слоўнікавае лато”, “Хто такі, ці што такое”, “Загадкі з скрыначкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі добрыя веды і павагу да роднай мовы.

 Мерапрыемства закончылася радкамі з твора “10 запаведзяў” Віктара Шведа:

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

Кніжная выстава “Беларуская кніга для вас” пазнаёміла дзяцей з беларускімі кнігамі-юбілярамі 2023 года, а таксама навінкамі беларускай літаратуры.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью