ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ ГОДА

/ 31 марта, 2023

Самыя азартныя, кемлівыя, знаходлівыя, сур’ёзныя і вясёлыя хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у шоу- праграме “Поле цудаў”. Мерапрыемства было прысвечана літаратурным юбілеям 2023 года і прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі 30 сакавіка.
У літаратурны каляндар святочнай праграмы былі ўключаны імёны пісьменнікаў-юбіляраў і кніг-юбіляраў 2023 года: Я. Маўра, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ш. Пэро, М. Прышвіна, Ж. Верна, С. Міхалкова і інш.
Актыўны ўдзел прымалі і балельшчыкі ў зале. Для іх былі падрыхтаваны пытанні па кнігах-юбілярах 2023 года.
Дружныя апладысменты не змаўкалі напрацягу ўсёй гульні. Мерапрыемства атрымалася яркім, змястоўным і запамінальным. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью