Запалкі – дзецям не цацка!

/ 19 мая, 2023

Добрае пажаданне—выхоўваць у дзяцей самастойнасць з ранняга ўзросту. Такім атрымаўся урок-перасцярога “Запалкі – дзецям не цацка!” для вучняў 3-іх класаў СШ №4.

Кароткі ўступ і гульні – тая праграма, якая не стамляе малых, найбольш ім падабаецца і дазваляе закласці ў іх свядомасць важкія правілы, веданне якіх здольнае не дапусціць надзвычайнай сітуацыі, а ў пэўных абставінах – і выратаваць жыццё. Разам з дзецьмі мы разгадалі загадкі, складалі пазлы, адказвалі на пытанні як тэматычнай так і літаратурнай віктарын, разбіраліся, якія ёсць у доме бяспечныя і небяспечныя прадметы і рэчывы, як тэлефанаваць у службу ратавання.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью