Бібліятэка – кніжны дом

/ 30 мая, 2023

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача 29 мая для навучэнцаў першых класаў ДУА “СШ №5” прайшла экскурсія “Бібліятэка – кніжны дом”. Дзеці пабывалі ў дзіўным горадзе, дзе замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест этажоў – кніжныя паліцы, дзе ў кожнай кніжкі свой дом. На пытанне “Навошта хадзіць у бібліятэку?” адказаць рабятам дапамог прагляд мультфільма “Тры каты”, героі якіх разам з татам катом прыйшлі ў бібліятэку. Дзеці даведаліся, як знайсці патрэбную кнігу на паліцы, як паводзіць сябе ў бібліятэцы. У гульнёвай форме хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жыхарамі горада – літаратурнымі героямі. Праглядзеўшы мультфільм “Грышкіны кніжкі”, дзеці прынялі ўдзел у гульні “Так – Не”, у ходзе якой замацавалі правілы карыстання кнігай.

У чытальнай зале яны пазнаёміліся з энцыклапедыямі, навукова-пазнавальнай літаратурай, дзіцячымі часопісамі.

Экскурсія зрабіла на наведвальнікаў вялікае ўражанне. Дзеці паабяцалі быць добрымі і акуратнымі чытачамі і часта прыходзіць у бібліятэку.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью