ЧЫТАННЕ НА СВЕЖЫМ ПАВЕТРЫ

/ 8 июня, 2023

Кожнае лета адкрываецца летняя чытальная зала на свежым паветры ДУК “Навагрудскай раённай бібліятэкі”. Бібліятэчная праграма “Бібліятэка – сяброўка лета” аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача ўключае арганізацыю летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў праз кнігу і гульню пад адкрытым небам. “Лета ў кніжнай кампаніі” зноў сабярэ юных любіцеляў чытання ў гарадскім скверы. Для юных навагрудчан будуць прадстаўлены цікавыя кнігі і часопісы, настольныя гульні.

Запрашаем усіх жадаючых адпачыць на свежым паветры і пачытаць любімыя кнігі і часопісы кожную сераду і чацвер з 12.00 да 15.00 гадзін.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью