Свята дзяцінства адкрывае лета!

/ 2 июня, 2023

Лета – вясёлая пара для усіх дзяцей, час школьных канікул, доўгачаканага адпачынку. Пачынаецца яно 1 чэрвеня Міжнародным днём абароны дзяцей, а ў бібліятэках – традыцыйным святам дзяцінства.

        Дзіцячы аддзел ветліва вітаў сваіх гасцей у гарадскім парку на літаратурна-гульнёвай пляцоўцы “Бібліятэка – сяброўка лета” і прапанаваў забаўляльную праграму, галоўнымі героямі якой былі Лета і Нязнайка. Яны запрасілі дзяцей паўдзельнічаць у конкурсах, гульнях. Весела, цікава, займальна прайшоў час.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью