ЛЕТНІ КАЛЕЙДАСКОП

/ 13 июня, 2023

Кожнае лета бібліятэка імкнецца зрабіць незвычайным і незабыўным для сваіх юных чытачоў.

13 чэрвеня гульнёвую праграму “Летні калейдаскоп” наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія адпачываюць у прышкольным лагеры “Нашчадкі традыцый”,  які арганізаваны пры СШ№3 г. Навагрудка. Пачалося мерапрыемства з верша “Лета – дзіўная пара”. Далей дзеці  з задавальненнем удзельнічалі ў казачных віктарынах, разгадванні загадак і забаўляльных гульнях..

Асаблівы інтарэс у гасцей быў выкліканы гульнёй  у ЛіТэатры “Церамок”, пасля прагляду лялечнага спектакля “Як дзяўчынка Маша лета шукала”. Іх так захапілі персанажы, што дзеці самі прыдумалі казку.

Хутка, весела, з запалам прайшоў час,  дзеці атрымалі шмат  станоўчых эмоцый, добры настрой і запрашэнне  абавязкова наведваць бібліятэку ў  час канікулаў!

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью