ПАДАРОЖЖА Ў ЛЕТА

/ 15 июня, 2023

Прышкольны лагер “Пазітыў” наведваюць дзеці, якія вучацца ў Гімназіі №1 г. Навагрудка. Яны завіталі ў дзіцячы аддзел бібліятэкі каб разам сустрэць самую добрую, шчаслівую пару года – лета. Ніводнага сумнага твару, музычнае ўражанне. У праграме мерапрыемства вясёлыя творчыя заданні, пытанні на кемлівасць, казачныя віктарыны, лялечны спектакль. Дзеці пазнаёміліся з работай абанемента, з задавальненнем правялі час у чытальнай зале з любімымі часопісамі.

Да мерапрыемства была прэзентавана кніжная выстава “Кніжная вясёлка шчаслівага дзяцінства”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью