ВУЧЫМСЯ Ў ПРЫРОДЫ

/ 16 июня, 2023

Навакольны свет вельмі багаты і разнастайны. Любы дапытлівы чалавек спрабуе даведацца аб ім як мага больш.

На ўрок экалагічнай граматнасці “Вучымся ў прыроды” былі запрошаны вучні 5-х, 6-х класаў СШ№5. Гаворка вялася аб дзеяннях як стваральных, так і разбуральных. Усім і ўсяму на зямлі ёсць месца. Дзеці разважалі, як жыць у такім многанаселеным свеце ўсім разам, як не нашкодзіць прыродзе. На многія пытанні яны знайшлі адказы праз экалагічныя гульні і віктарыны.

Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага Дня навакольнага асяроддзя.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью