ЧАСОПІСНАЯ КАРУСЕЛЬ

/ 19 июля, 2023

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшоў прэс-калаж “Часопісная карусель”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар паведала аб тым, чым адрозніваецца часопіс ад кнігі, і як з’явіўся першы часопіс. Дзеці даведаліся, што ў кожнага часопіса ёсць свой непаўторны воблік і стыль, а значыць павінен быць і свой чытач. А часопісы былі прадстаўлены на розны густ. Гэта “Вясёлка”, “Качели“, “Непоседа”, “3/9 царство”, “Мир путешествий”, “Том и Джери” і шмат іншых. Пры знаёмсте з часопісамі хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што ў іх змяшчаецца многа розных цікавых заданняў: віктарыны, настольныя гульні, загадкі, галаваломкі, чайнворды. Дзеці паспяхова выконвалі заданні, гулялі ў гульні, разгадвалі рэбусы. Пасля яшчэ доўга перагортвалі старонкі сваіх любімых часопісаў.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью