ЖЫВАЯ КРЫНІЦА ДУХОЎНАСЦІ

/ 8 августа, 2023

Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў заўсёды было і застаецца прыярытэтным для бібліятэк. Асноўныя задачы творчага развіцця – навучыць дзіця пазнаваць сябе, свае здольнасці, акружаючы свет, творчасць іншых людзей і тварыць самастойна.

У чытачоў дзіцячага аддзела ёсць магчымасць пазнаёміцца з малюнкамі дзяцей горада і раёна, прадстаўленых на выставе “Слава у вышніх Богу”. У сваіх работах дзеці з цеплынёй адлюстравалі гісторыка-культурную каштоўнасць краіны – храмы, прыгажосць наземнага жыцця. Для самых цікаўных чытачоў быў зроблены аповед па спадабаўшыхся малюнках, а таксама пагутарылі на тэму духоўна-маральнага развіцця, маральнай падтрымкі.

Выстава прыцягвае ўвагу чытачоў, як дарослых, так і дзяцей.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью