ЛЕТА З ЦІКАВАЙ КНІГАЙ

/ 24 августа, 2023

Якія кнігі любяць чытаць хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага садка №4 г. Навагрудка добра вядома бібліятэкарам з дзіцячага аддзела ДУК ”Навагрудская раённая бібліятэка”. 23 жніўня бібліятэка завітала да рабят з новымі кнігамі. А як цікава чытаць кнігу на свежым паветры і адначасова наглядаць за насякомымі, птушкамі, сонейкам ці ветрыкам! Знаёмства пачалося з новай кнігі беларускай пісьменніцы Святланы Быкавай “Казка аб расінцы”, у якой дзеці знайшлі летнія вершаваныя казкі і загадкі. Далей былі “Зайкіны карысныя казкі” ад пісьменніцы Святланы Бахновай, вершы Івана Муравейкі “Траваяднае ваўчаня”, загадкі Людмілы Кебіч “Дзе схавана шакаладка?” і іншыя.

Маленькія чытачы з цікавасцю разглядалі кнігі, радаваліся знаёмству з новымі кніжнымі героямі. У захапленні былі ад кніжных ілюстрацый.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью