КАЗІМІРАЎСКІЯ ВЫХАДНЫЯ РАЗАМ

/ 21 августа, 2023

Унікальнае месца на карце Гродзеншчыны – аграгарадок Уселюб Навагрудскага раёна. Касцёл Святога Казіміра ва Уселюбе – галоўная славутасць вёскі. Згодна гістарычным фактам, гэта самы старажытны касцёл на тэрыторыіі Беларусі, пабудаваны да 1433 года.

19 жніўня аграгарадок Уселюб запрасіў усіх жадаючых на фестываль “Казіміраўскія выхадныя разам”, прысвечаны 590-годдзю асвячэння касцёла. Да святкавання далучылася і ГУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Дзіцячы аддзел бібліятэкі правёў выхадныя разам з маленькімі прыхажанамі, запрасіўшы іх на гульнёвую пляцоўку.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью