БЕЛАРУСЬ І Я – ДЫЯЛОГ МІРА І СТВАРЭННЯ

/ 1 сентября, 2023

У Год міра і стварэння 1 верасня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае адзінай тэме “Беларусь і Я – дыялог міра і стварэння”. Да адкрытай размовы бібліятэка запрасіла вучняў 7 класа СШ №3. На мерапрыемстве размова ішла аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, аб значэнні міра ў жыцці дзяржавы і кожнага чалавека. Праграму мерапрыемства разбавілі інтэлектуальна-гульнёвыя конкурсы “Карта Рэспублікі Беларусь”, “Сталіца нашай Радзімы”, “Працалюбівая”, “Мудрая”, “Раслінны і жывёльны свет краіны”, “7  цудаў Беларусі”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью