У вытокаў пісьменства

/ 4 сентября, 2023

У рамках Тыдня пісьменства чытачы аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача адправіліся ў гістарычнае падарожжа не па гарадах і краінах , а ў мінулае друкаванага слова.

Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй пісьменства, з’яўленнем паперы, алфавіту і першых кніг. Разам прасачылі за тым, які шлях прайшлі літары: з каменя на гліну, з гліны на папірус, з папірусу — на васковую дошчачку, з васковай дошчачкі — на пергамент, а з пергамента на паперу, на якой мы пішам цяпер. Дзеці паспрабавалі свае сілы ў цікавых гульнях пра беларускі алфавіт, напісалі свае імёны пры дапамозе клінапіснага шрыфта. Спадарожнікам дзяцей была кніжная выстава “У вытокаў пісьменства”.

Падзяліцца спасылкай:

Поделиться этой записью